Фрылансер Радыё Свабода Андрэй Кузнечык арыштаваны другі раз на 10 сутак
Андрэй Кузнечык / facebook.com/kuzniecyk
Фрылансер Радыё Свабода Андрэй Кузнечык арыштаваны паўторна на 10 сутак за дробнае хуліганства па арт. 19.1 КаАП, паведамляе выданне.
Рашэнне вынес суд Заводскага раёна Мінска. Кузнечык не прызнаў віну па прад'яўленым артыкуле.
26 лістапада той жа суд ужо арыштоўваў фрылансера на 10 сутак па гэтым жа артыкуле.
Як паведамляла Еўрарадыё, Андрэя Кузнечыка затрымалі ўвечары 25 лістапада ў Мінску. У яго кватэры прайшоў ператрус. Пасля затрымання фрылансера сілавікі ненадоўга здолелі захапіць кантроль над тэлеграм-каналам Радыё Свабода.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.