Фуркад выйграў індывідуальную гонку, лепшы з беларусаў заняў 36-е месца
У чацвер, 10 сакавіка, у нарвежскім Холменколене на чэмпіянаце свету па біятлоне прайшла мужчынская індывідуальная гонка на 20 кіламетраў з 4 агнявымі рубяжамі. Яе выйграў француз Мартэн Фуркад, яго вынік: 49.13,9 (0-1-0-0). Ён стаў 10-разовым чэмпіёнам свету. Лепшы сярод беларусаў — Юрый Лядаў, які заняў 36-е месца. Ад лідэра ён адстаў на 4 хвіліны 23 секунды, на агнявых рубяжах былі 2 промахі.
Уладзімір Чапелін прамахнуўся 6 разоў і заняў 56-е месца, Раман Елятноў быў 61-м (5 промахаў), Дзмітрый Дзюжаў — 65-м (4 промахі).