Футбалісткі "Мінска" ўпершыню сталі чэмпіёнкамі Беларусі

У матчы заключнага тура падначаленыя Рамана Лявіцкага разграмілі на сваім полі гродзенскую "Ніву-Белкард" з лікам 6:0, піша БелТА.

Футбалісткі "Бабруйчанкі", склалі з сябе чэмпіёнскія паўнамоцтвы. У гэтым сезоне яны сталі ўладальніцамі срэбных узнагародаў. У апошняй сустрэчы чэмпіяната яны абыгралі саперніц з Гомеля на іх полі — 2:0. Бронзу заваявалі спартоўкі са сталічнага клуба "Зорка-БДУ".

Рэкардсменам па колькасці чэмпіёнскіх тытулаў з'яўляецца "Бабруйчанка". Яна рабілася лепшай у краіне аж 12 разоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі