Футбалісты Беларусі выйгралі ў зборнай Мексікі — 3:2 (відэа)
Гэта быў пяты сёлета таварыскі матч для зборнай Беларусі.
18 лістапада на "Барысаў-Арэне" адбылася таварыская сустрэча футбольных зборных Беларусі і Мексікі. Гульня скончылася з лікам 3:2 на карысць нашай каманды.
Лік на 48-й хвіліне адкрыў Рауль Хіменес. Аднак на 50-й хвіліне Сяргей Кісляк аднавіў раўнавагу — 1:1. На 53-й хвіліне Хіменес зноў прабіў ў браму Чэрніка. Але Мікалай Сігневіч на 55-й зноў зраўняў лік — 2:2.
На 82-й хвіліне Павел Няхайчык, які толькі выйшаў на замену Стасевічу, вывеў нашу каманду наперад — 3:2. Гэты лік захаваўся да канца гульні.