Футбалісты брэсцкага "Дынама" выйдуць на поле ў рэтра-форме
Футбалісты брэсцкага "Дынама" выйдуць на поле ў рэтра-форме, інфармуе by.tribuna.com са спасылкай на спартыўнага дырэктара клуба Сяргея Кавальчука. Паводле яго слоў, гэта адбудзецца 3 лістапада, калі дынамаўцы будуць прымаць салігорскі "Шахцёр". Экіпіроўку ўзору 1988 года аднаўлялі па фотаздымках. У тым годзе каманда з горада над Бугам перамагла з лікам 1:0 зборную СССР.
Брэсцкае "Дынама" — лідар чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. У каманды 67 ачкоў пасля 26 матчаў. У БАТЭ 58 ачкоў пасля 25 гульняў. Сёння барысаўчане праводзяць у гасцях прапушчаны паядынак з "Дняпро". Пры пэўных абставінах брэсцкае "Дынама" можа датэрмінова стаць чэмпіёнам ужо ў бліжэйшую нядзелю.
Кавальчук кажа, што футбалісты стомленыя і эмацыйна выхалашчаныя. Ідэя з рэтра-формай мусіць ім дадаць матывацыі на рашаючыя матчы ў барацьбе за золата.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.