Футбалісты "Гомеля" вярнуліся ў вышэйшую лігу

За 7 тураў да заканчэння чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд 1-й лігі футбалісты "Гомеля" забяспечылі сабе першае месца і пуцёўку ў вышэйшую лігу нацыянальнага першынства. У матчы 23-га тура гамельчукі перамаглі на сваім полі гасцей - гродзенскі "Белкард" з лікам 2:0. Дарэчы, "Гомель" вярнуўся ў эліту беларускага футболу праз год пасля няўдачы ў чэмпіянаце Беларусі-2009, адзначае БЕЛТА.

Не выключана, што ў вышэйшую лігу можа выйсці яшчэ адзін клуб з Гомеля - ДСК, які цяпер займае другое месца сярод камандаў 1-й лігі. Да фінішу спаборніцтваў камандам засталося правесці па 7 матчаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі