Футбалісты мінскага "Дынама" правядуць апошні хатні матч у Лізе Еўропы
Гэта будзе паядынак 5-га тура групавога раўнда еўракубка.
На "Барысаў-Арэне" мінскія дынамаўцы ў матчы групавога раўнда футбольнай Лігі Еўропы сёння прымуць ПАОК з Грэцыі. Пачатак а 21-й гадзіне. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 2".
Нагадаем, у гасцявым матчы 18 верасня "Дынама" разгромна прайграла ПАОК з лікам 1:6 (гл. відэа). У чатырох папярэдніх гульнях групавога раўнда сталічны клуб здолеў набраць толькі адно ачко.
Фота — Fotolia