Футбалісты "Слуцка" і "Гомеля" першымі выйшлі ў 1/8 фіналу Кубка Беларусі

У абедзвюх сённяшніх сустрэчах каманды элітнага дывізіёна сустрэлі ўпарты супраціў з боку прадстаўнікоў першай лігі, але ўсё ж дамагліся перамог, адзначае БЕЛТА. Футбалісты "Слуцка" гулялі ў гасцях у "Ліды" і ўзялі верх з мінімальным лікам 1:0. Пераможны мяч у актыве Сяргея Глебкі, які праславіўся на 74-й хвіліне гульні.

У Светлагорску адзін з лідараў першай лігі "Хімік" прымаў суседзяў з "Гомеля" і саступіў — 1:2. Госці выйшлі наперад у сярэдзіне першага тайма, калі на працягу пяці хвілінаў, на 25-й і 30-й, двойчы забіў Павел Сітко. У другой палове матчу гаспадары кінуліся адыгрывацца, але здолелі адквітаць толькі адзін гол.

У астатніх матчах 1/16 фіналу сустрэнуцца:

26 ліпеня
"Зорка-БДУ" (Мінск) — "Мінск",
"Ждановічы" — "Нафтан" (Наваполацк),
"Гарадзея" — "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна),
"Смаргонь" — "Дняпро" (Магілёў),
"Граніт" (Мікашэвічы) — "Рэчыца-2014",
"Баранавічы" — "Дынама" (Брэст),
"Гродзенскі" — "Белшына" (Бабруйск),
"Хваля" (Пінск) — "Іслач",
"Гомельчыгунтранс" — "Славія" (Мазыр);

27 ліпеня
"Партызан" (Мінск) — "Віцебск".

Лёсаванне пар 1/8 фіналу адбудзецца ў панядзелак, 28 ліпеня.

Фота — kvedomosti.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі