Футбалісты зборнай Беларусі сёння згуляюць з Мексікай

Таварыскі матч футбольных зборных Беларусі і Мексікі пройдзе 18 лістапада на "Барысаў-Арэне". Жывая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 2", пачатак у 19.55.

Нагадаем, каманду ачольвае выконваючы абавязкі галоўнага трэнера Андрэй Зыгмантовіч. Аднак, як інфармуе "Прессбол", бліжэйшым часам галоўным трэнерам беларускай зборнай па футболе будзе прызначаны Аляксандр Хацкевіч. Прычым паведамляецца, што асоба трэнера вядомая дакладна і прызначэнне адбудзецца незалежна ад выніку таварыскай сустрэчы з мексіканцамі. Пазней стала вядома, што сярод прэтэндэнтаў ёсць і балгарын Хрыста Стоічкаў.

Мексіканцы ехалі на футбол у Беларусь на скрадзеным у Нямеччыне аўтамабілі

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі