Футбольная зборная Беларусі згуляе ў гасцях з Арменіяй
У чацвер, 9 лістапада, футбольная зборная Беларусі згуляе ў гасцях з Арменіяй. Гэта будзе таварыскі матч. Ён пройдзе ў Ерэване на стадыёне "Рэспубликанскі" і пачнецца а 17-й гадзіне паводле беларускага часу. Жывая трансляцыя запланавана на тэлеканале “Беларусь 5”.
Сёння ў складзе нашай зборнай могуць дэбютаваць Павел Паўлючэнка, Сяргей Ігнатовіч, Мікіта Навумаў, Аляксей Гаўрыловіч, Уладзіслаў Клімовіч і Павел Сядзько.
13 лістапада ў Кутаісі беларуская зборная згуляе таварыскі матч з грузінамі.