Футбольны клуб "Крумкачы" патрапіў у "чорны спіс" падаткавікоў

Футбольны клуб "Крумкачы" патрапіў у "чорны спіс" падаткавікоў

Сярод кампаній, якія маюць запазычанасць перад беларускім бюджэтам, ёсць вядомыя назвы і брэнды. Пра некаторых фігурантаў "чорнага спісу" Міністэрства па падатках і зборах па Мінску піша "Ежедневник". На 1 лістапада сярод іх аказаліся дзве кампаніі вядомага бізнесмена Аляксея Ваганава ("Лада ОМС Энерго" і "Лада ОМС-Инжениринг"), якія займаюцца рэалізацыяй шэрагу знакавых праектаў у жылой і гасцінічнай нерухомасці. Там жа апынуліся адзін з лідараў рынку па вытворчасці сухіх будаўнічых сумесяў "Сармат Управляющая Компания", прадпрыемства Івана Буракоўскага "Профстандарт".

У "чорны спіс" патрапілі кампанія "Ziko", прадзюсарскія цэнтры "Новая волна Белпродакшн", "Мега-продакшн", арганізатар "Джазавых вечароў "Каля Ратушы" Міжнародны сацыяльна-эканамічны фонд "Ідэя". З нейкіх прычын у ім апынуўся і футбольны клуб "Крумкачы", які сёлета ўпершыню выступае ў вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.

Адзначаецца, што ў сталічных падаткавікоў засталіся пытанні да Мінскага завода безалкагольных напояў, да "АкваТрайпла" Юрыя Чыжа і да шэрагу іншых прадпрыемстваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі