Футбольны Клуб ПАОК збіраецца гуляць з хакейным "Дынама" (фотафакт)
Кур'ёзная афіша размешчаная ў горадзе Салонікі (Грэцыя).
Пабачылі яе беларускія фанаты і апублікавалі ў сваім акаўнце ў твітары. Па іх словах, гэта адзіная афіша сённяшняга матча, якую яны знайшлі ў Салоніках за два дні.
Нагадаем, што 18 верасня ў рамках першага тура футбольнай Лігі Еўропы пройдзе сустрэча клуба ПАОК (Грэцыя, Салонікі) і мінскага "Дынама".
На афішы, як можна пабачыць, надрукаваная афіша хакейнага клуба "Дынама-Мінск".