Футбольныя зборныя Беларусі і Албаніі сталі лідэрамі групы D

Унічыю 0:0 скончыўся адборачны матч чэмпіянату Еўропы 2012 года паміж зборнымі Беларусі і Румыніі, які прайшоў у аўторак на мінскім стадыёне "Дынама". Беларускія футбалісты менш валодалі мячом, амаль не стварылі галявых момантаў, а вось госці неаднаразова, асабліва ў другім тайме, былі блізкія да таго, каб адкрыць лік.

У групе D турнірную табліцу ачолілі зборныя Беларусі і Албаніі, у якіх 4 ачкі пасля 2-х матчаў. Албанцы на сваім поле выйгралі ў Люксембурга з лікам 1:0.

Зборная Босніі і Герцагавіны прайграла камандзе Францыі — 0:2 (Бензема, 72, Малуда, 78). У гэтых зборных па 3 ачкі. У Румыніі пасля мінскай нічыі стала 2 ачкі. У Люксембурга ачкоў няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі