Футбольныя зборныя Беларусі і Азербайджана згулялі ўнічыю ў Лізе нацый

Футбольныя зборныя Беларусі і Азербайджана згулялі ўнічыю ў Лізе нацый

Футбольныя зборныя Беларусі і Азербайджана згулялі ўнічыю ў Лізе нацый — 0:0. Матч прайшоў у Сербіі і зноў расчараваў заўзятараў. У першым паядынку, які таксама прайшоў на нейтральным полі, беларусы прайгралі славакам — 0:1.

Галоўны трэнер Георгій Кандрацьеў наракае на тое, што беларускія футбалісты не могуць патрапіць у браму і забіць гол. Як піша журналіст Уладзіслаў Татур, пры Кандрацьеве нацыянальная зборная апошні раз выйгравала афіцыйны матч у 2012 годзе.

У 3-й групе дывізіёна "С" Казахстан набраў 6 ачкоў, Славакія — 3, Беларусь і Азербайджан — па 1 ачку. 10 чэрвеня ў Сербіі зборная Беларусі згуляе з Казахстанам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі