Футбалісты зборнай Беларусі ў Турцыі прайгралі Чарнагорыі

Беларусь — Чарнагорыя

Беларусь — Чарнагорыя / t.me/abffby/

Футбалісты зборнай Беларусі ў Турцыі прайгралі Чарнагорыі — 0:2. Гэта быў першы яе паядынак у гэтым годзе. Таварыскі матч прайшоў у Анталіі.

Беларусы маглі адыграцца. Спачатку Дзяніс Лапцеў забіў гол, які не залічылі — турэцкія арбітры вырашылі, што быў афсайд. Пасля на 74-й хвіліне Макс Эбонг не рэалізаваў пенальці.

У складзе беларускай зборнай дэбютаваў Максім Кірэеў, які выступае за бельгійскі "Льерс".

26 сакавіка на Мальце ў беларусаў будзе таварыскі матч з мясцовай зборнай. Як стала вядома, у чэрвені на мінскім стадыёне "Дынама" пройдзе таварыская гульня зборных Беларусі і Расіі. Беларуская зборная не праводзіла матчы ў РБ з восені 2021-га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі