Збор футбольнай зборнай Беларусі ў Турцыі каштаваў $170 тысяч — "Трыбуна"
Футбольная зборная Беларусі на зборы ў Турцыі
Збор футбольнай зборнай Беларусі ў Турцыі каштаваў $170 тысяч, піша "Трыбуна" са спасылкай на свае крыніцы. Падчас яго беларусы згулялі два таварыскія матчы, якія расчаравалі заўзятараў. Яны прайгралі Чарнагорыі (0:2) і згулялі ўнічыю з Мальтай (0:0).
Трэніровачны збор пачаўся 18 сакавіка ў Турцыі, а скончыўся 27 сакавіка на Мальце. Згаданая сума — гэта толькі пражыванне і арэнда стадыёна ў Анталлі. Яе аплаціла Беларуская федэрацыя футбола.
Тым часам з федэрацыяй працягвае судзіцца былы галоўны трэнер зборнай Георгій Кандрацьеў. Ён незадаволены, што яго звольнілі і не заплацілі кампенсацыю за тры месяцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.