Галоўнага рэдактара "Нашай Нівы" Ягора Марціновіча выпусцілі з ІЧУ на Акрэсціна
Ягор Марціновіч з жонкай Адар'яй Гуштын / nashaniva.by
Галоўнага рэдактара "Нашай Нівы" Ягора Марціновіча выпусцілі з Акрэсціна, паведамляе nashaniva.by. 26 верасня ў 9.35 мінуў 72-гадзінны тэрмін яго затрымання.
23 верасня дома ў Ягора Марціновіча прайшоў ператрус. Пасля гэтага яго забралі на допыт у Цэнтральны апарат Следчага камітэта. Пасля допыту яго змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна.
Марціновіча затрымалі як падазраванага па крымінальнай справе аб паклёпе (арт. 188 Крымінальнага кодэкса). Падставай стаў артыкул у "Нашай Ніве", дзе адзін з дыджэяў пераменаў Сакалоўскі казаў, быццам да яго ў камеру падчас арышту прыходзіў намеснік міністра ўнутраных спраў Барсукоў.
Сам Сакалоўскі пару тыдняў таму папрасіў прытулку ў Літве, куды ён выехаў пасля выхаду на волю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.