Галоўны рэдактар "БелГазеты" распавёў пра хуліганства асноўнага акцыянера
29 студзеня галоўны рэдактар "БелГазеты" Ігар Высоцкі і група супрацоўнікаў выдання правялі прэс-канферэнцыю. Сёлета стала вядома пра канфліктную сітуацыю ў выданні. Кожны з бакоў прызначыў свайго дырэктара: спачатку ім стаў правааабаронца Андрэй Бандарэнка, пасля асноўны акцыянер "БелГазеты" Кірыл Жываловіч аб'явіў пра прызначэнне дырэктарам Юрася Карэтнікава.