Галоўны трэнер БАТЭ "даўно не адчуваў такога расчаравання"

"Даўно не адчуваў такога расчаравання, — заявіў галоўны трэнер барысаўскага БАТЭ Віктар Ганчарэнка на прэс-канферэнцыі пасля заканчэння матчу Лігі Еўропы супраць "Эвертана". — Нас папросту заціснула гучнае імя суперніка". "Мы папросту баяліся выйграць, — сказаў Ганчарэнка. — Мы поўнасцю кантралявалі гульню і атрымалі галы пасля двух паўмомантаў. Калі мы павялі 1:0, мы, на жаль, не вытрымалі. А калі другі мяч быў сапраўды забіты з "па-за гульні", расчараванне будзе яшчэ большым".

Аднак трэнер заклікае заўзятараў не адчайвацца: "Калі б мы выйгралі, то рэальна прэтэндавалі б на другое месца ў групе; цяпер будзе больш складана. Але ў нас ёсць яшчэ чатыры гульні, і ў футболе здараецца ўсялякае. Будзем рабіць усё магчымае", — цытуе Ганчарэнку БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі