Галоўны трэнер футбольнай зборнай Беларусі расказаў, як яго абшукала міліцыя

Галоўны трэнер футбольнай зборнай Беларусі расказаў, як яго абшукала міліцыя

Галоўны трэнер футбольнай зборнай Беларусі Аляксандр Хацкевіч у інтэрв'ю сайту by.tribuna.com расказаў, як яго абшукала міліцыя. Здарылася гэта ў пачатку кастрычніка ў Салігорску, калі ён вырашыў наведаць матч чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе паміж "Шахцёрам" і "Мінскам".

 

— 20.00. Нядзеля. Вольны ўваход, — распавядае Аляксандр Хацкевіч.

— Чалавек у чорнай форме задае мне пытанне: "Хто такі?" Гавару: "Трэнер нацыянальнай зборнай па футболе". Па рацыі амапаўца пытаюцца: "Хто там?"

— "Нейкі трэнер нейкай зборнай".

— "Не нейкі трэнер, — гавару, — а трэнер нацыянальнай зборнай". З рацыі: "Абшукаць!" Няма пытанняў — абшукалі. "Усё?" — пытаюся.

— "Не, вунь туды падышоў і паглядзеў у камеру". Каля камеры стаіць такі ж бамбіза. Я падыходжу, пачынаю ўсміхацца. Рэакцыя: "Я сказаў: не ўсміхацца наогул!"

 

Цалкам інтэрв'ю з Хацкевічам гл. тут.

Дарэчы, сёння міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч пракаментаваў нядаўняе затрыманне фанатаў на матчы зборных Беларусі і Македоніі. Паводле яго слоў, ніякай адказнасці за "Пагоню" і бел-чырвона-белы сцяг не існуе.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі