Гандбольнага трэнера Канстанціна Якаўлева будуць судзіць у ІЧУ Мінскага раёна

Гандбольнага трэнера Канстанціна Якаўлева будуць судзіць у ІЧУ Мінскага раёна

Трэнера гандбольнага клубу "Віцязь" і актывіста ініцыятывы SOS.by Канстанціна Якаўлева будуць судзіць у будынку ізалятара часовага ўтрыманьня Мінскага раёна. Яго вінавацяць паводле "народнага" артыкула 24.23 КаАП, паведамляе Радыё "Свабода".

Якаўлева затрымалі 16 чэрвеня па дарозе з Баранавічаў у Мінск. Разам з іншымі спартоўцамі ён ездзіў сустракаць журналіста Дзмітрыя Руто, які вызваліўся пасля 15 сутак арышту. Спадарожнікі кажуць, што сілавікі мэтанакіравана затрымлівалі Якаўлева. Дарэчы, на вечар 16 чэрвеня ў яго была прызначаная адкрытая трэніроўка ў Новай Баравой.

Паведамляецца, што пасля затрымання гандбольнага трэнера ў яго дома прайшоў агляд. Спартоўца прывезлі дадому ў кайданках, сілавікі шукалі рэчы "экстрэміцкага характару". Яны забралі два камп'ютары і тэлефоны, а таксама адзенне ініцыятывы SOS.by і медалі з выявай герба "Пагоні".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі