Ганна Гуськова і Уладзіслаў Ганчароў — найлепшыя спартсмены Беларусі 2018 года
Алімпійская чэмпіёнка, фрыстайлістка Ганна Гуськова прызнана найлепшай спартсменкай Беларусі 2018 года. Традыцыйнае апытанне сярод сотні спартыўных журналістаў праводзіла газета "Спортивная панорама". Гуськова на 99 балаў апярэдзіла біятланістку Дар'ю Домрачаву, якая сёлета завяршыла сваю спартыўную кар'еру.
Лепшым спартсменам года стаў батуціст Уладзіслаў Ганчароў, найлепшым трэнерам — Мікалай Казека, які працуе з фрыстайлістамі. Сярод гульнявых камандаў найбольш ачкоў набралі валейбалісткі "Мінчанкі", а сярод негульнявых — чацвёрка біятланістак, якая выйграла эстафету на Алімпіядзе — Дар'я Домрачава, Надзея Скардзіна, Дынара Алімбекава і Ірына Крыўко.
Больш падрабязна пра вынікі спартыўнага года гл. тут.