Гарадскі пасёлак пад Мінскам застаўся без цяпла праз аварыю
Пад Мінскам прарвало магістральны трубаправод
Гарадскі пасёлак Свіслач пад Мінскам застаўся без цяпла праз аварыю. Цеплазабеспячэнне парушана з-за пашкоджання магістральнага трубаправода сеткавай вады дыяметрам 400мм пры выкананні земляных работ у пасёлку Дружны непадалёк.
Цяпер Мінскэнерга ўдакладняе колькасць спажыўцоў, адключаных ад гарачай вады і ацяплення. Персаналам ЦЭЦ-5 прымаюцца меры для выпраўлення сітуацыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.