Гасцініцы да хакейнага чэмпіянату збіраюцца здаць да канца сакавіка
Будаўнічыя працы актывізаваліся на ўсіх гэтых аб'ектах у Мінску. Адначасова сталіца мусіць прыняць каля 15 тысяч замежных фанатаў.
Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Ігар Карпенка.
Карпенка: "Першапачаткова ў Мінску да хакейнага чэмпіянату свету планавалася ўвесці ў эксплуатацыю 14 гасцініц. Задача стаіць, каб да канца сакавіка асноўныя гасцініцы былі ўведзеныя. Зараз працы на гэтых аб'ектах актывізаваліся. У агульнай складанасці ў Мінску налічваецца каля 14,6 тысяч месцаў адначаснага размяшчэння. З іх каля 10 тысяч — гэта нумарны фонд гасцініц, каля 5 тысяч — месцы ў інтэрнатах студэнцкай вёскі. Да таго ж вакол сталіцы размешчаныя турыстычныя базы, аб'екты аздараўленчага плана. Там таксама ёсць месцы, і яны разглядаюцца ў якасці рэзервовых".
Карпенка таксама паведаміў, што да хакейнага чэмпіянату свету Мінск закупіць 100 аўтобусаў і 50 тралейбусаў.