Газета New York Times упершыню выкарыстала слова “трясянка”
Твіт New York Times / twitter.com/NYT_first_said
Газета New York Times у сваім тэксце упершыню выкарыстала слова "trasianka". Яго ўжылі ў артыкуле пра пераклад новай кнігі беларускай літаратаркі Юліі Цімафеевай "MOTHERFIELD: Poems and Protest Diary".
— Гэты тэрмін можа мець негатыўнае адценне, але паэты, як я заўважыў, схільныя знаходзіць яго захапляльным, — піша журналіст New York Times.
“Motherfield” ці "Матчына поле" — паэтычны зборнік Юліі Цімафеевай, які выйшаў на англійскай мове. У ім Цімафеева разглядае пытанні мовы, нацыяналізму і прыгнёту.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.