Літоўскія мытнікі не дазволілі ўвезці ў РБ электрамабілі Tesla Cybertruck
У мытнікаў узніклі падазрэнні
Літоўскія мытнікі не дазволілі ўвезці ў Беларусь два электрамабілі Tesla Cybertruck. Іх агульны кошт складае больш за 200 тысяч еўра.
Як паведамляе Літоўская мытня, электрамабілі затрымалі ў пукце пропуску "Шальчынінкай" на мяжы з РБ. У мытнікаў узніклі падазрэнні, што гэтыя машыны пасля будуць перавезеныя з Беларусі і зарэгістраваныя ў Расіі, для якой ЕС увёў санкцыі на экспарт легкавых аўтамабіляў. Распачатае дасудовае расследаванне па справе кантрабанды і парушэння міжнародных санкцый.
Абодва электрамабілі затрыманыя і знаходзяцца ў памяшканнях мытні. Кіроўцаў пасля допыту адпусцілі, дадае Delfi.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.