Літоўская мытня затрымала аўтамабіль за 26 тысяч еўра, які пераганяў беларус

BMW X1 застаецца ў Літве

BMW X1 застаецца ў Літве / lrmuitine.lt

Літоўская мытня затрымала аўтамабіль BMW X1 за 26,2 тысячы еўра, які з ЕС пераганяў беларус. Яму пагражае штраф і канфіскацыя машыны.

Як паведамляе lrmuitine.lt, здарэнне адбылося ў пункце пропуску "Шальчанінкай" на літоўска-беларускай мяжы. Літоўскія мытнікі вывучылі дакументы і прыйшлі да высновы, што грамадзянін Беларусі "перавозіць аўтамабілі, зарэгістраваныя ў Еўрапейскім Саюзе, у трэція краіны ў камерцыйных мэтах". У дачыненні яго склалі адміністрацыйны пратакол. Мужчыну абвінавачваюць у парушэнні міжнародных санкцый або абмежавальных мер, устаноўленых літоўскім заканадаўствам.

"Наша ніва" тлумачыць, што Літва ўжо каля 2 гадоў не прапускае праз сваю мяжу аўтамабілі, набытыя ў Еўрасаюзе, калі за стырном знаходзіцца не пакупнік аўтамабіля, а іншы чалавек. Такіх асоб прыраўноўваюць да перавозчыкаў. Як вядома, дзейныя санкцыі забараняюць беларускім перавозчыкам працаваць на тэрыторыі ЕС.

Каб абысці гэтыя абмежаванні і без перашкод перасекчы літоўска-беларускую мяжу, некаторыя перагоншчыкі набывалі машыну на сваё імя (і афармляючы экспартныя дэкларацыі таксама на сябе). Верагодна, з гэтай прычыны літоўскім мытнікам удалося адсачыць, што грамадзянін РБ ужо не першы раз за кароткі перыяд часу купляе ў Еўропе аўтамабіль і вязе яго ў Беларусь. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі