Газпром патрабуе ад Беларусі 230 мільёнаў долараў да 23 чэрвеня

"Газпром" запатрабаваў ад "Белтрансгазу" аплаціць запазычанасць у суме больш як 230 млн долараў за пастаўлены ў студзені-красавіку прыродны газ.  Пра гэта "Інтэрфаксу" паведаміў дарадца па эканамічных пытаннях расійскай амбасады ў Беларусі Андрэй Кузняцоў.

Ён растлумачыў, што гэтая сума ўяўляе сабой розніцу ў кантрактным кошце паставак за студзень-красавік і фактычна праведзенай аплатай з беларускага боку.

Па словах дыпламата, у лісце "Газпром" звяртае ўвагу "Белтрансгаза" на неабходнасць поўнай аплаты за травенскія пастаўкі газу да 23 чэрвеня.


Фота — Bymedia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі