Гендырэктар ХК "Дынама-Мінск" сыходзіць у адстаўку

Гендырэктар ХК "Дынама-Мінск" сыходзіць у адстаўку

Гендырэктар ХК "Дынама-Мінск" Анатоль Курылец з 23 кастрычніка сыходзіць у адстаўку. Як адзначае прэс-служба клуба, ён робіць гэта "па асабістай ініцыятыве ў сувязі з заканчэннем кантракту". Назіральны савет ХК "Дынама-Мінск" падзякавала гендырэктару за плённую працу. Адзначаецца, што ім за два гады "была выбудаваная дакладная кіраўнічая структура, наладжаная фінансавая дысцыпліна і значна павялічаны камерцыйны прыбытак".

Курылец быў генеральным дырэктарам з кастрычніка 2016 года, а да таго часу ён займаў пасаду намесніка гендырэктара па бяспецы. Анатоль Курылец у мінулым служыў у войску, пасля — у органах унутраных спраў.

Як вядома, сёлета мінскае "Дынама" няўдала выступае ў чэмпіянаце КХЛ. Каманда знаходзіцца на апошнім месцы ў канферэнцыі "Захад". Восем апошніх матчаў былі прайграны. У панядзелак дынамаўцы гуляюць у гасцях з "Барысам".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі