Генпракуратура западозрыла Ціханоўскую ў стварэнні экстрэмісцкага фарміравання

"Экстрэмісткі" Святлана Ціханоўская і Марыя Калеснікава. Ці з'яўляецца фігуранткай справы Вераніка Цапкала, пакуль не вядома / Еўрарадыё​
"Экстрэмісткі" Святлана Ціханоўская і Марыя Калеснікава. Ці з'яўляецца фігуранткай справы Вераніка Цапкала, пакуль не вядома / Еўрарадыё​

Генпракуратура завяла новыя крымінальныя справы ў дачыненні да беларускіх палітыкаў.

— Генеральная пракуратура з улікам дадзеных, атрыманых у ходзе расследавання Следчым камітэтам крымінальнай справы ў дачыненні да членаў так званай каардынацыйнага рады па ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса, прыняла рашэнне аб узбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да Ціханоўскай С. Г., Калеснікавай М. А., Знака М. А., Латушкі П. П., Кавальковай А. А., Дылеўскага С. А. і іншых асоб па факце стварэння экстрэмісцкага фарміравання і кіраўніцтва ім, то-бок здзяйснення злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса.

Па гэтых артыкулах КК можа пагражаць да сямі гадоў. Нагадаем, па іншай крымінальнай справе, якая раней была заведзеная супраць Каардынацыйнай рады, фігурантам пагражала да пяці гадоў.

Акрамя таго, Генпракуратура завяла крымінальную справу ў дачыненні да Аляксея Лявончыка — яго падазраюць у "фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання". Па гэтым артыкуле прадугледжана пакаранне да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.

Але і на гэтым Генпракуратура не спынілася. Па даручэнні ведамства СК распачаў супраць членаў КР справу па артыкуле "Змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам". Па гэтым артыкуле пакаранне — да 12 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі