Генпракурор прызнаў недахоп кваліфікаваных спецыялістаў у сельскай гаспадарцы
![Чыноўнікі і сілавікі наведвалі кароўнікі ў Ельскім раёне / gp.by](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/ivuey8ignhzm15cmcxnq3826bjf2noml.jpg.webp?itok=N0Yk7GmU)
Чыноўнікі і сілавікі наведвалі кароўнікі ў Ельскім раёне / gp.by
Генпракурор Андрэй Швед прызнаў недахоп кваліфікаваных спецыялістаў у сельскай гаспадарцы Беларусі. Кадравыя праблемы і ў дзяржаўнай ветэрынарнай службе. 21 чэрвеня Швед удзельнічаў у Ельску ў Гомельскай вобласці ў пасяджэнні "абласной каардынацыйнай нарады па барацьбе з злачыннасцю і карупцыяй". Разглядалася сітуацыя з падзяжом буйной рагатай жывёлы. Па словах генпракурора, утойваць інфармацыю пра гэтую праблему "сталі менш"! Ён палохаў судом тых, хто па-ранейшаму займаецца фальсіфікацыяй справаздач.
На нарадзе заявілі, што сітуацыя з падзяжом жывёлы ў Ельскім, Добрушскім, Лельчыцкім, Светлагорскім, Рэчыцкім і Мазырскім раёнах пагоршылася. І ў шэрагу выпадкаў яна наўпрост звязана з адсутнасцю ці недахопам добрых спецыялістаў. Сельгаспрадпрыемствам патрабуюцца заатэхнікі, ветэрынары. Працу ж ветэрынарнай службы Андрэй Швед моцна крытыкаваў, бо ў яе раённых станцый "нізкая эфектыўнасць кантрольных функцый".
На нарадзе ў Ельску таксама прысутнічалі міністр унутраных спраў Іван Кубракоў, кіраўнік справамі прэзідэнта Юрый Назараў, старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко. Магчыма, візіт "вялікіх начальнікаў" з Мінска і Гомеля ў Ельск стаў прычынай "зачысткі", якую, па звестках праваабаронцаў, праводзілі ў горадзе гомельскія амапаўцы.
![Генпракурор прызнаў недахоп кваліфікаваных спецыялістаў у сельскай гаспадарцы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/mnqfrj1t4o7x8urm0vessz8sleu2vb82.jpg.webp?itok=ChacmUgw)
![Генпракурор прызнаў недахоп кваліфікаваных спецыялістаў у сельскай гаспадарцы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/magsqelnhtcd7hp04vf9uob283fxs0ek.jpg.webp?itok=YRQfEzE5)
![Генпракурор прызнаў недахоп кваліфікаваных спецыялістаў у сельскай гаспадарцы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/1jv1ayxbuqabh4dcdfli5f002c41mz2l.jpg.webp?itok=aENAP7XG)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.