Генсакратар Савета Еўропы спачувае з нагоды смерці беларускага палітвязня

Мікалай Клімовіч / nikolajverasen.blogspot.com
Мікалай Клімовіч / nikolajverasen.blogspot.com

Спачуванні з нагоды смерці беларускага палітвязня Мікалая Клімовіча выказвае генеральны сакратар Савета Еўропы.

"Я шкадую пра смерць у турме беларускага блогера Мікалая Клімовіча, мае думкі з яго сям'ёй і сябрамі", — піша Марыя Пейчыновіч-Бурыч у сваім акаўнце ў Твітары.

Пра смерць Клімовіча стала вядома 7 траўня. 61-гадовы палітвязень памёр у віцебскай калоніі №3. Яго асудзілі на год калоніі за карыкатуру ў сацсетцы, якую суд палічыў "абразай Лукашэнкі". У мужчыны была інваліднасць II групы па сардэчным захворванні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі