Генштаб Узброеных сіл Украіны пацвердзіў удар па расійскім караблі "Цыклон"

"Цыклон"

"Цыклон" / zvezdaweekly.ru

Генштаб Узброеных сіл Украіны пацвердзіў удар па расійскім ракетным караблі "Цыклон". У яго патрапіла ракета (ці ракеты) ў акупаваным Севастопалі ў ноч на 19 траўня. Спачатку ўкраінскі бок сцвярджаў, што падчас атакі быў знішчаны толькі расійскі тральшчык "Каўровец". Цяпер жа Генштаб удакладніў сваё ранейшае паведамленне. Але невядома, знішчаны карабель ці пашкоджаны.

"Цыклон" быў апошнім расійскім караблём у раёне Крыма, які мог запускаць крылатыя ракеты. Бліжэйшыя падобныя караблі знаходзяцца ў акваторыі Наварасійска. Таксама "Цыклон" выкарыстоўваўся як адзін са сродкаў супрацьпаветранай абароны.

Найноўшы малы ракетны карабель быў перададзены ў склад ВМФ РФ толькі летам 2023-га. Яго экіпаж складаўся з 39 чалавек.

Генштаб Узброеных сіл Украіны пацвердзіў удар па расійскім караблі "Цыклон"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі