Польшча ўвяла санкцыі супраць беларускага вытворцы солі

Соль

Соль / Звязда

Польшча выключыла прадукцыю “Мазырсолі” са спіса дзяржзакупак, піша выданне “Беларусы і рынак”. Гэтае рашэнне прыняў кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Томаш Семаняк.

Рашэнне у Польшчы тлумачаць тым, што “Мазырсоль” уваходзіць у склад Беларускага дзяржаўнага канцэрна “Белдзяржхарчпрам”. Гэта падведамная беларускай Радзе Міністраў арганізацыя.

У абгрунтаванні рашэння гаворыцца, што гэта "зменшыць экспартныя магчымасці кампаніі, а, значыць, паўплывае на аб'ем сродкаў, што пералічваюцца ў беларускі бюджэт”.

У 2021 годзе Беларусь прадала на еўрапейскі рынак солі на 22 млн еўра. З іх у Польшчу завезлі прадукту на 5 млн еўра. У 2022 годзе аб'ёмы экспарту знізіліся ўдвая — солі прадалі на 10 млн еўра.

Ідэя ўвесці санкцыі супраць беларускіх вытворцаў кухоннай солі з'явілася яшчэ пад канец 2023 года. Прапанову паступіла ад некамерцыйнай арганізацыі “Польская соль”. Міністр Семаняк падтрымаў гэту ідэю на фоне эскалацыі сітуацыі на беларуска-польскай мяжы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі