Герасіменя: спадзяюся, што Лукашэнка зразумее маё рашэнне

Герасіменя: спадзяюся, што Лукашэнка зразумее маё рашэнне

7 жніўня беларуская плыўчыха Аляксандра Герасіменя аб'явіла пра завяршэнне сваёй спартыўнай кар'еры. На прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным алімпійскім камітэце ў яе пацікавіліся, ці гатовая яна перадумаць, калі папросіць Аляксандр Лукашэнка?

"Спадзяюся, ён зразумее маё рашэнне, — цытуе словы Герасімені "Прессбол". — Яно узважанае і ўсвядомленае. Паверце, гэта не капрыз, а дакладнае разуменне сітуацыі".

Па словах Герасімені, у беларускай зборнай па плаванні "ёсць надзейная апора", спартсмены, якія будуць "гатовыя паказваць добрыя секунды на Алімпійскіх гульнях".

Аляксандры Герасімені 33 гады. Яна ўладальніца двух срэбраных медалёў лонданскай Алімпіяды 2012 года на дыстанцыях 50 і 100 метраў вольным стылем і аднаго бронзавага медаля Алімпіяды 2016-га ў Рыа на дыстанцыі 50 метраў вольным стылем. У Герасімені ёсць сям'я: муж — плывец Яўген Цуркін, дачка Соф'я, якая нарадзілася ў верасні 2018-га.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі