Герасімовіч: Звесткі пра суд з-за здымкаў у "Краіне Беларусь" нечаканыя

Яе аўтары — Уладзімір Арлоў і Зміцер Герасімовіч.


Аўтары іншага выдавецкага праекта “Спадчына Беларусі” журналіст БТ Алег Лукашэвіч і Аляксандр Аляксееў заўважылі там свае здымкі і вырашылі падаць у суд.


Зміцер Герасімовіч кажа ў каментары Еўрарадыё, што фотаздымкі не краў, а браў у выдавецтве "Беларусь", якое магло перадаць іх без подпісаў:


"Гэта нечаканыя звесткі. Мы часта абменьваемся ілюстрацымі з рознымі архівамі. Таму такія сітуацыі здараюцца. Але ж можна было мне патэлефанаваць, каб у наступным выданні мы ўказалі прозвішчы".


Падобная сітуацыя ўжо здаралася з фотаздымкамі Георгія Ліхтаровіча, кажа Герасімовіч. Але там усё вырашылася пасля тэлефоннай размовы.
 

Фота — 222.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі