"Купалаўцы" прадставяць у чацвер аўдыёспектакль па творы Уладзіміра Арлова
Незалежная тэатральная група "Купалаўцы" ў чацвер прадставіць аўдыёспектакль паводле апавядання Уладзіміра Арлова "Ордэн Белай Мышы".
Твор створаны ў жанры антыўтопіі. Пісьменнік без чытачоў і кароль без падданых вядуць філасофска-інтэлектуальную размову, якая ані па законах жанру, ані па законах жыцця не мае шанцаў скончыцца чымсьці звычайным.
Ролі агучвалі Віктар Манаеў, Аляксандр Падабед, Георгій Маляўскі і Ігар Дзянісаў.
"Купалаўцы" зрабілі аўдыёспектакль разам з падкаст-праектам "3 акт", некамерцыйнай беларускай ініцыйтывай.
Спектакль можна паглядзець 7 кастрычніка ў 19:00 на ютуб-канале "Купалаўцаў" і старонцы "З акту".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.