Суд над Уладзімірам Арловым перанеслі на 10 студзеня
Суд над пісьменнікам Уладзімірам Арловым перанесены на 10 студзеня. Такое рашэнне прыняла суддзя Ленінскага раёна Мінска Марына Запаснік.
Уладзімір Арлоў паведаміў суду, што знаходзіцца за мяжой, і прапанаваў правесці працэс без яго. Аднак суддзя не пагадзілася і перанесла суд.
Суды над удзельнікамі акцыяў за незалежнасць Беларусі праходзяць сёння ў некалькіх сталічных судах. Несанкцыянаваныя акцыі прайшлі 7-8 снежня. Уладзіміра Арлоў зачытваў на мітынгу сваё эсэ "Незалежнасць — гэта...", напісанае 30 гадоў таму і актуальнае дагэтуль.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.