"Гэта быў сапраўдны духоўны лідар" — Ціханоўская пра архіепіскапа Арцемія

Архіепіскап Арцемій / gazetaby.com
Архіепіскап Арцемій / gazetaby.com

Святлана Ціханоўская выказалася пра архіепіскапа Арцемія (Кішчанку), які памёр ноччу 22 красавіка, не дажыўшы трох дзён да свайго 71-годдзя. У 2020 годзе ён рэзка выказаўся пра гвалт беларускіх сілавікоў супраць мірных пратэстоўцаў і пра фальсіфікацыю вынікаў выбараў. Летам 2021-га Арцемія вызвалілі ад пасады архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага.

"Гэта адзіны праваслаўны святар такога высокага рангу, які публічна выступіў супраць гвалту і катаванняў у 2020 годзе, — піша Ціханоўская. — Мы заўсёды будзем памятаць яго як чалавека з мужнай пазіцыяй у абарону годнасці і правоў чалавека. Гэта быў сапраўдны духоўны лідар. Светлая памяць".

Развітанне з архіепіскапам Арцеміем прайшло ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы ў Гродне. У панядзелак яго пахавалі на Чыжоўскіх могілках у Мінску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі