"Гэта другі Мюнхен" — еўрапейскія палітыкі каментуюць размову Трампа і Пуціна

Мюнхенская канферэнцыя па бяспецы

Мюнхенская канферэнцыя па бяспецы / Getty Images

Размова Трампа з Пуціным выклікала занепакоенасць у Еўропе. Відавочна, гэтае пытанне будзе абмяркоўвацца на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, якая неўзабаве пачнецца.

Еўрапейскія палітыкі прыраўноўваюць цяперашнюю сітуацыю да той, якая склалася ў Еўропе напярэдадні Другой сусветнай вайны. А саступкі Пуціну разглядаюць як Мюнхенскую дамову 1938 года, калі заходнія краіны саступілі Гітлеру Чэхаславакію.

Кіраўнік парламенцкай дыпламатыі Эстоніі Марка Міхкельсан заўважыў, што Трамп перш пазваніў Пуціну, а толькі потым — прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму.

"Ісці на перамовы з агрэсарам, як у 1938 годзе ў Мюнхене, — мы ведаем, што за гэтым наступіла. Сказаць, што вяртанне захопленых зямель нерэальна, што Украіна не стане чальцом НАТА, — усё гэта адкрывае шлях агрэсара да рэалізацыі яго новых заваявальных планаў", — сказаў Міхкельсан.

"Няма сяброўства ў NATO, няма войскаў на зямлі? Гучыць, як здрада Украіны. Дэлегаты ляцяць у Мюнхен не для перамоваў, а каб паведаміць Зяленскаму дрэнныя навіны. Калі гэтая здзелка прывядзе да паперкі, якая гарантуе мір, мы павінны будзем назваць гэта Мюнхен-2", — пракаментаваў былы міністр замежных спраў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі