Гіркін: У войску "ДНР" і "ЛНР" вялізнае развіццё наркаманіі (відэа)

Ігар Гіркін (Стралкоў), былы афіцэр расійскіх спецслужбаў і экс-галоўнакамандуючы ўзброенымі фармаваннямі так званай "Данецкай народнай рэспублікі", у сваім чарговым інтэрв'ю распавёў пра цяперашнюю сітуацыю ў самаабвешчаных рэспубліках. Паводле яго слоў, сітуацыя там жахлівая. Расіяне ехалі на Данбас "абараняць рускі свет", а вымушаныя абараняць рэжымы, якія былі ўсталяваныя з дапамогай Крамля, кажа Ігар Гіркін.

Гіркін: "Узровень дысцыпліны, у параўнанні з тым, што было ў "Славянскай брыгадзе", ён ніжэйшы за плінтус. Усе п'юць, вялізнае развіццё наркаманіі".

Па словах Гіркіна, пакуль кіраўніцтва "ДНР" і "ЛНР" нічога не робіць для ўмацавання свайго войска, украінцы ствараюць баяздольную армію. Кіеў паслядоўна рэалізуе свае планы, хутка будзе гатовы ваяваць з Расіяй, "а ў нас, як заўсёды", сказаў былы камандзір баевікоў, які цяпер жыве ў Расіі.

Фота: АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі