Гнеў, жах, радасць: беларусы стварылі оперу пра перажытыя эмоцыі

Гнеў, жах, радасць: беларусы стварылі оперу пра перажытыя эмоцыі

Беларусы стварылі эмацыйную оперу па-за гульнёй "Corporis Exercitia". Твор стаў вынікам двухтыднёвай музычна-тэатральнай арт-тэрапеўтычнай рэзідэнцыі, якую заснаваў Сяржук Доўгушаў, і ў якой сышліся музыкі, спевакі, прафесійныя і непрафесійныя акцёры, якія пацярпелі ад беларускага рэжыму. 

"Усё жыве асобна: рукі, ногі, сэрца, думкі, жывот. Прырода і музыка — гэта апора і аснова. Мы моцныя без зброі. Мы змагаемся не маўчаннем, а дзеяннямі і голасам", — анансуюць твор яго стваральнікі. А аўтар лібрэта Юра Дзівакоў дадае: 

"У нашым выпадку мы, парушаючы "правілы", будуем новыя. Назва твора — як вынік". 

У выніку тэрапеўтычных практык, акцёрскіх майстэрняў, рухавых і гукавых імправізацый удзельнікамі рэзідэнцыі ўзнікла авангардная міні-опера, падставай для якой сталі перажытыя і ператвораныя ў тэатральнае мастацтва эмоцыі: гнеў, радасць, жах, смутак, сорам.

Эмацыйная опера — гэта 19 чалавек, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь: 5 музыкаў, 2 оперныя спевакі, 10 прафесійных акцёраў і аматараў. Гэта дыялог паміж сабой, сваімі пачуццямі і пытаннем: што нам засталося, каб адчуваць?

Музыку оперы напісала Вольга ПадгайскаяПрэм'ера эмацыйнай оперы па-за гульнёй "Corporis Exercitia" адбудзецца 23 верасня ў 21:00 на Еўрарадыё.

Падтрабязна пра оперу, яе стварэнне і арт-рэзідэнцыю ў эфіры Еўрарадыё распавядаюць Сяржук Доўгушаў і Юра Дзівакоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі