Год абасранай каровы: з чаго смяяліся беларусы ў 2019 годзе

euroradio.fm
euroradio.fm

Амаль кожнае публічнае выступленне Аляксандра Лукашэнкі ў 2019 годзе разбіралася на цытаты. Але мемы нараджаліся і без удзелу галоўнага генератара гумару. Падставы часам былі невясёлыя, але смех — як ахоўная рэакцыя — ратаваў беларусаў ад суровай рэчаіснасці.

Успамінаем, з чаго менавіта смяяліся беларусы ў годзе, які ўжо адыходзіць.

   

БЕЛТА і паролі па факсе

Адыходзілі ад навагодніх святаў беларусы дастаткова доўга. Першы вірусны фэйспалм года нам падарылі супрацоўнікі БЕЛТА толькі ў сярэдзіне лютага. На судзе па "справе БЕЛТА" выявілася, што дзяржаўнае інфармагенцтва адпраўляла сваім кліентам паролі... па факсе.

Год обосранной коровы: над чем смеялись белорусы в 2019 году

Абасраная карова — сімвал года!

У канцы сакавіка Аляксандр Лукашэнка наведаў аграхолдынг "Купалаўскае" ў Шклоўскім раёне і ўбачыў там... абасраную карову. І не адну! Што было далей? Крык, адстаўкі і, вядома, жарты.

Мінінфарм нават абмежаваў распаўсюд "БелГазеты" з перадавіцай, прысвечанай той самай карове, за "пошласць і хамства".

Год обосранной коровы: над чем смеялись белорусы в 2019 году

Загноенасці — не!

Для кашмару, які пабачыў Лукашэнка на той самай ферме, Камітэт дзяржкантролю нават прыдумаў азначэнне — "загноенасць"!

Шуневіча сурочылі цыганы

У чэрвені падае ў адстаўку кіраўнік МУС Ігар Шуневіч. Адыёзны міністр запомніўся гамафобнымі выказваннямі, забаронай фатаграфавацца з помнікам гарадавому, скандалам з цыганамі і многімі іншымі "зашкварамі". Як сацсеткі адрэагавалі на яго адстаўку? Калі падсумаваць агульны настрой — з дрэнна хаванай радасцю.

Год обосранной коровы: над чем смеялись белорусы в 2019 году

Еўрапейскія гульні ў Беларусі — аранжавы ўзровень небяспекі!

Галоўнае спартыўнае мерапрыемства года ў Беларусі па версіі яго арганізатараў падкінула нам не адну нагоду для смеху. Іх нам дарылі як афіцыйныя асобы, так і карыстальнікі сацыяльных сетак.

“Uh no” ад Ілана Маска

У пачатку верасня Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што Ілан Маск падарыў яму Tesla. Кіраўнік Беларусі тлумачыў дзецям, чаму адмовіўся ад ідэі ездзіць на працу на ровары, а пасля загаварыў пра электрамабілі, гэта трапіла ў сюжэт тэлеканала СТБ:

"У мяне ёсць электрычная машына — Tesla, я часам яе тэстую, — кажа Аляксандр Лукашэнка. — Маск падараваў. Убачыў мяне на матацыкле, "слухай, ён у вас на двухколавым ездзіць".

Праўда, сам Маск пра падарунак беларускаму лідару пачуў упершыню.

Што менавіта меў на ўвазе Лукашэнка, карыстальнікі інтэрнэту разбірацца не сталі. А вось жартаваць — калі ласка:

Мінск — сталіца США

Наогул усю восень у байнэце можна назваць бенефісам Аляксандра Рыгоравіча. Усяго праз пару дзён ён "аджог" заявай пра Мінск як сталіцу ЗША.

Настаўніца з Гомеля

Мем смешны, сітуацыя страшная: у школе настаўніца трасе партай над галавой вучня з крыкам: "Я пайду ў турму, а табе п...ц!" Відэа з Гомеля маментальна стала вірусным. Настаўніцу спачатку звольнілі, а потым аднавілі па загадзе Лукашэнкі. Так, без яго і тут не абышлося.

Камедыйны дуэт Лукашэнкі і Зяленскага

У кастрычніку ва ўкраінскім Жытоміры прайшла сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Украіны, якая больш нагадвала выступленне дуэта стэндап-комікаў.

Выбары, выбары…

Выбары ў Палату прадстаўнікоў у 2019 годзе запомняцца беларусам "зачысткай" ад апазіцыйных дэпутатаў Ганны Канапацкай і Алены Анісім, якіх нават не дапусцілі да выбарчай кампаніі, выбаршчыцай у Брэсце, якую злавілі на ўкідзе бюлетэняў, і, вядома, удзелам Марыі Васілевіч, у перамозе якой не сумняваўся ніхто.

Аднак ні адна з гэтых навінавых тэм не падарыла нам столькі ўсмешак, як музычная творчасць дэпутата Ігара Марзалюка!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі