Гомельскія асводаўцы выратавалі дваіх чалавек, якія скочылі ў Сож з цеплахода

У Гомелі пара скокнула з цеплахода ў Сож / t.me/osvodgomel
У Гомелі пара скокнула з цеплахода ў Сож / t.me/osvodgomel

Дваіх чалавек выратавалі гомельскія асводаўцы ўвечары 15 чэрвеня, паведамляе арганізацыя ў сваім тг-канале.

Каля 20-й гадзіны ратавальнікі заўважылі, як два чалавекі скочылі ў Сож з прагулачнага цеплахода "Гомель". Дзяжурная змена па трывозе прыбыла на катэры да месца здарэння.

На той час 24-гадовы хлопец і 20-гадовая дзяўчына ўжо былі на сярэдзіне ракі і пачалі захлынацца вадой. Ратавальнікі дасталі іх з вады і даставілі на бераг. 

Пара патлумачыла, што хацела атрымаць адрэналін. Абследаванне паказала, што абодва былі нецвярозыя.
 

Гомельскія асводаўцы выратавалі дваіх чалавек, якія скочылі ў Сож з цеплахода
У Гомелі пара скокнула з цеплахода ў Сож / t.me/osvodgomel
Гомельскія асводаўцы выратавалі дваіх чалавек, якія скочылі ў Сож з цеплахода
У Гомелі пара скокнула з цеплахода ў Сож / t.me/osvodgomel

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі