Гомельскія суддзі атрымалі фільм “Жанчына лёгкіх паводзінаў на імя Femida”
Гомельскія апазіцыйныя актывісты распаўсюдзілі сярод мясцовых суддзяў і супрацоўнікаў праваахоўных органаў дыск з фільмам “Жанчына лёгкіх паводзінаў на імя Femida”. Каля 50 дыскаў былі бясплатна дастаўленыя ў паштовыя скрыні адрасатаў.
Сярод тых, хто зможа паглядзець фільм, - чыноўнікі, якія маюць
дачыненне да судоў над апазіцыянерамі.
Нагадаем, фільм “Жанчына лёгкіх паводзінаў на імя Femida” быў выпушчаны сёлета, яго аўтар – вядомы беларускі рэжысёр Віктар Дашук. У фільме даецца ацэнка працы праваахоўных органаў і правасуддзя ў нашай краіне.
Паводле некаторых звестак, дыскі з фільмам таксама былі распаўсюджаныя ў Віцебску, Гродне, Баранавічах, Слуцку і іншых гарадах Беларусі.
БелаПАН