Гонкі на сабачых запрэжках прайшлі ў Мінску (фота)
22-23 лютага на лыжаролернай трасе ў Вяснянцы адбыліся міжнародныя спаборніцтвы па зімовых відах ездавога спорту "Завiруха-2014".
У іх прымалі ўдзел спартоўцы і іх чатырохногія сябры з Беларусі, Расіі, Літвы, Эстоніі. Украінскія спартсмены, па зразумелых прычынах, да Мінска гэтым разам не даехалі, але і без іх па лыжаролернай трасе ў Вяснянцы праехала каля 60 удзельнікаў спаборніцтваў.
Усе ахвочыя маглі паглядзець на маламутаў, хасак, лаек, самаедскіх і іншых сабак жыўцом.