Google выдаліў рэкламу з допытамі беларускіх палітвязняў з YouTube
Кампанія Google выдаліла рэкламу з допытамі беларускіх палітвязняў з сэрвісу YouTube. Гэта было зроблена пасля скаргі Святланы Ціханоўскай у кампанію, паведамляе яе прэс-служба.
Ціханоўская прывяла прыклады больш як 40 рэкламных відэа, у якіх можна бачыць прызнанні на камеру Мікалая Брэдзелева, Аляксандра Багданава ды іншых.
Ёй адказаў віцэ-прэзідэнт кампаніі Google Каран Бхаціа:
"Мы выдалілі рэкламныя ролікі, якія вы адзначылі, за парушэнне нашых правілаў. Мы абмежавалі гэтыя рэкламныя акаўнты ад паказу якіх-небудзь дадатковых аб'яў".
Таксама прадстаўнік Google паведаміў аб распрацоўцы аўтаматычнай сістэмы, якая больш не дазволіць прапагандыстам размяшчаць падобныя ролікі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.