Грабоўскі атрымае ў Нью-Ёрку 20 мільёнаў долараў
Найлепшы беларускі хакеіст падпісаў кантракт з клубам НХЛ "Нью-Ёрк Айлэндэрз".
За чатыры гады Міхаіл Грабоўскі атрымае 20 млн долараў — па 4 мільёны за сезон. Гэта другі паказчык у камандзе. Больш дарагі кантракт толькі ў Таварэса — 5,5 млн долараў, інфармуе "Прессбол".
Мінулы сезон беларускі хакеіст правёў у складзе іншага клуба НХЛ — "Вашынгтон Кэпітэлз", згуляў 58 гульняў, у якіх закінуў 13 шайбаў.