Грабоўскі закінуў шайбу ў матчы з "Філадэльфіяй" (відэа)
Гэта восьмая шайба беларускага легіянера ў цяперашнім першынстве НХЛ.
Беларускі хакеіст Міхаіл Грабоўскі закінуў шайбу ў гасцявым матчы "Нью-Ёрк Айлендэрс" з "Філадэльфіяй Флайерз". Каманда Грабоўскага выйграла з лікам 3:2 (0:1, 2:1, 0:0, 0:0, 1:0). Беларус вызначыўся на 37-й хвіліне і зрабіў лік 2:1.
У 40 матчах у НХЛ Міхаіл Грабоўскі закінуў 8 шайбаў і зрабіў 8 выніковых перадачаў.
Фота: inoprosport.ru