Грамадзяне Беларусі палюбілі Украіну

Беларусы сталі часцей ездзіць ва Украіну. Такім чынам супрацоўнікі беларускай амбасады ў Кіеве тлумачаць штогадовы рост колькасці нашых грамадзянаў, якія звяртаюцца да іх па дапамогу.

Найчасцей беларусы прыходзяць за пасведчаннем на вяртанне ў сувязі са стратай пашпарту. Летась такіх выпадкаў было больш за тры сотні, а ў студзені сёлета ўжо 14. Паводле звестак амбасады, на тэрыторыі нашай паўднёвай суседкі пражываюць і зарэгістраваліся каля трох тысяч нашых грамадзянаў.


Аднак, паводле неафіцыйных звестак, жывуць і нелегальна працуюць ва Украіне значна больш беларусаў, зазначае інтэрнэт-выданне «Беларускія навіны».

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі